Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі — крэсла на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія
«Але ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».
10.04.2024 / 15:19
Фота: ОСЦ
Дэмакратычная лідарка падчас працоўнага візіту на Кіпр правяла брыфінг для амбасадараў у пасольстве Польшчы. У прамове Святлана Ціханоўская адзначыла: рэжым Лукашэнкі не такі ўстойлівы, як можа падавацца, адзначае яе прэс-служба.
Яны заклікала падтрымаць намаганні па вызваленні палітвязняў на міжнародным узроўні, а таксама вырашэнню праблемаў беларусаў з легалізацыяй за мяжой, мабільнасцю і выдачай візаў.
Вось як гучалі ключавыя ідэі прамовы:
«Рэжым значна больш уразлівы, чым здаецца. Ён падобны на крэсла на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».
«Я ўпэўненая, што змены ў Беларусі адбудуцца раней, чым у Расіі. У Беларусі няма падтрымкі дыктатуры. Няма падтрымкі ўдзелу ў вайне. Беларусы — глыбока еўрапейская нацыя, якая, як і Украіна, стала ахвярай імперскіх амбіцыяў Расіі».
«Пакуль мы размаўляем, тысячы палітзняволеных знаходзяцца за кратамі. Людзей у турмах ізалююць і катуюць, утрымліваюць у вельмі цяжкіх умовах. Прынамсі пяць чалавек ужо памерлі».
«Падтрымайце наш заклік да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў. Патрабуйце доступу да іх. Настойвайце на тым, каб інстытуты ААН звярнулі ўвагу на крызіс. Без ціску і міжнароднай увагі рэжым будзе працягваць разбураць нашае грамадства і забіваць нашых людзей за кратамі».
Ціханоўская ўпершыню наведвае Кіпр з афіцыйным візітам
Ціханоўская сустрэлася з кронпрынцам Нарвегіі