Што плануецца падчас паездкі?
9-10 красавіка дэмакратычная лідарка наведае востраў у Міжземным моры з працоўным візітам.
Што плануецца падчас паездкі:
- сустрэча з прэзідэнтам краіны Нікасам Хрыстадулідзісам;
- перамовы са старшынёй Пастаяннага камітэта па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Георгіадэсам і чальцамі камітэта;
- дыялог са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Анітай Дзімітрыу;
- сустрэча з беларусамі Кіпра;
- брыфінг для дыпламатаў у амбасадзе Польшчы;
- прыём для беларускага бізнэсу ў амбасадзе ЗША.
Святлана Ціханоўская зверне ўвагу ўладаў Кіпра на важнасць абароны незалежнасці Беларусі, ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці.
Пры сустрэчах з кіраўнікамі краіны галоўнымі тэмамі размоваў стануць праблемы легалізацыі беларусаў і шляхі іх вырашэння, у тым ліку — праз падтрымку праекта новага беларускага пашпарта.
Асобна лідарка будзе весці гаворку пра распрацоўку праграмаў рэабілітацыі для былых палітвязняў, дзяцей рэпрэсаваных і ветэранаў вайны ва Украіне і іх сем'яў.
«Мы ўпершыню выпраўляемся на Кіпр з нацыянальным візітам, і я радая, што размовы пра Беларусь тут будуць весціся на самым высокім узроўні. У прыватнасці, з прэзідэнтам краіны — ён адначасова ўзначальвае і ўрад — мы абмяркуем, як можна дапамагчы нашым палітвязням: тым, хто застаецца за кратамі, і тым, хто выйшаў на волю ды патрабуе рэабілітацыі. Таксама я вынесу на парадак дня шэраг пытанняў, актуальных для беларусаў Кіпра», — сказала Ціханоўская.
Каментары