Чакаць прыйшлося паўтары гадзіны, а сняданкі скончыліся: блогерка распавяла, як схадзіла ў новае мінскае кафэ
У сталіцы напрыканцы сакавіка з’явілася новае кафэ Bistroteka, дзе за 20 рублёў на чалавека можна сабраць сэт з чатырох страў. Сняданкамі абяцаюць карміць увесь дзень. Што пра гэта месца думаюць мінчукі?
11.04.2024 / 15:46
Інтэр'ер новага кафэ Bistroteka. Фота: інстаграм кафэ
Фуд-агляд Bistroteka зняла блогерка, якая падпісана ў тыктоку як margo_kep.
— У нядзелю ў 12 гадзін дня мы не змаглі туды патрапіць, таму што была поўная пасадка. Пачакалі паўтары гадзіны і нас пусцілі паесці.
Дзяўчыне спадабалася тое, што ім адразу прынеслі бясплатную ваду.
— Надышоў час ужо ўсім увесці бясплатную ваду. Я не хачу траціць грошы на яе. Таму дзякуй.
У Bistroteka абяцаюць падаваць гасцям сняданкі ўвесь дзень (да 22 гадзін), аднак блогерцы сказалі, што яны ўжо скончыліся, і прапанавалі выбраць ланч. Згодна з канцэпцыяй кафэ, у іх за 20 рублёў можна выбраць сэт з чатырох розных страў — кожная дадатковая будзе каштаваць 5 рублёў.
— Акей, 20 рублёў-чэлендж: я ўзяла крэм-суп, ялавічныя шчочкі, бульбачку і зялёную салату. Я ў цэлым задаволеная: усё свежае, смачнае, разнастайнае, якаснае. Адзінае, можа быць, хацелася б, каб шчочкі больш развальваліся.
Хлопец блогеркі замовіў суп з таматаў, лазанню, кураня з соусам кары і рымскую піцу — атрымалася 25 рублёў. Ён застаўся цалкам задаволены.
За два дні відэа набрала каля 422 тысяч праглядаў і амаль 20 тысяч лайкаў. У каментарыях здзіўляюцца, што ў 2024 годзе такія цэны яшчэ існуюць. Хаця, канешне, нехта абураецца тым, што ў сталоўцы можна і больш танна паесці: «45 рублёў за адзін прыём ежы! У сталоўцы за гэтыя грошы можа есці 9 чалавек — і ў бой працаваць».
На першым паверсе ГУМа адкрылася кавярня з відам на горад і пірожнымі па 3,5 рубля
Мінскае кафэ ўнесла дзяўчыну ў чорны спіс — прычына нестандартная