На першым паверсе ГУМа адкрылася кавярня з відам на горад і пірожнымі па 3,5 рубля
Цяпер на першым паверсе ўнівермага можна выпіць кавы з дэсертам, а бонусам атрымаць прыгожы від. У меню — пірагі, дэсерты і салаты, піша Onliner.by.
Многія ведаюць, што на другім паверсе ГУМа ёсць кафэтэрый з недарагімі дэсертамі. Галоўная фішка — вафлі з начынкамі па рэцэптах XIX стагоддзя. Цяпер кавярня з добрым відам адкрылася і на першым паверсе. На галоўным уваходзе павярніце направа (арыентавацца можна на частку залы, дзе цяпер прадаюць прадукты).
У разгар працоўнага дня столікі былі свабодныя, а вось па вечарах тут бывае поўная загрузка. Падобна на тое, мінчукам ідэя спадабалася. У каментарах да допісу аб адкрыцці ў інстаграме наведвальнікі асабліва вылучаюць інтэр'ер.
З асабліва цікавага — тварожнік за 4 рублі. Аматарам шакаладу прыгатавацца: шакабомба чакае ласуноў, якія гатовыя заплаціць за дэсерт 6 рублёў. Столькі ж каштуюць і эклеры са смакам какоса, вяршкоў і карамелі.
Яшчэ адна фішка — пірагі. Кажуць, гэта фірмовая выпечка з пякарні ГУМа. Начынне прапануюць такія: вішня, тварог, сыр, курыца, шпінат. Ніжэй можна глянуць цану за 1 кг, але без праблем адрэжуць кавалачак жаданага памеру.
Каментары