Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі
На сустрэчы з Пуціным Аляксандр Лукашэнка расказаў, якое даручэнне даў вайскоўцам пасля інтэрв'ю галоўнай рэдактаркі «Хартыі» Наталлі Радзінай.
12.04.2024 / 18:39
Скрын відэа канала «Пул першага»
«У нас паўкраіны знаходзіцца ў радыусе 100 кіламетраў ад Кіева. У тым ліку і Мазырскі НПЗ, які, на шчасце, сёння працуе без перабояў, мадэрнізаваны, і вы запраўляецеся палівам з Мазырскага НПЗ, — казаў ён Пуціну. —
Вашы і нашы збеглыя (гэта мне пазаўчора інфармацыю перадалі) увесь час палякам і іншым пакрыкваюць: «Давайце па Мазыры ўдарым, па НПЗ, яны ж агрэсару пастаўляюць паліва для ваенных патрэб у тым ліку. Значыць, законная мэта.
Я тады сваіх вайскоўцаў паклікаў, кажу: «Пастаўце на пазіцыі ўсё, што ў нас ёсць (не буду пералічваць), і тады адкажам так, што мала не падасца».
Нагадаем, у нядаўнім эфіры ўкраінскага Radio NV вядучы спытаў Наталлю Радзіну пра законныя ваенныя цэлі на тэрыторыі Беларусі і пры якіх умовах па іх маглі б ударыць. Радзіна адказала, што гэта рашаць украінскаму боку.
«Я лічу, што ў цяперашняй сітуацыі не трэба чакаць, пакуль ружжо, якое вісіць на сцяне, выстраліць, а трэба дзейнічаць усё-такі прэвентыўна. Трэба разумець, што Лукашэнка небяспечны, давяраць яму нельга, ніякія дамоўленасці з ім не спрацуюць і неабходна дзейнічаць прэвентыўна. То-бок пачынаючы з таго, што разумець, што наносіць удары па вайсковых аб’ектах, па расійскіх вайсковых аб’ектах, па тых жа НПЗ, працуючых сёння на расійскі ВПК — гэта сапраўды законна і Украіна мае на гэта права».
«Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь». Лукашэнка патлумачыў, чаму беларуская армія пакуль не ваюе
«Дзясяткамі выкідваюць трупы цераз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну