Радзіна параіла Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах і НПЗ у Беларусі. Пазняк рэзка адрэагаваў
Пра што размова?
У нядаўнім эфіры ўкраінскага Radio NV вядучы спытаў Наталлю Радзіну пра законныя ваенныя цэлі на тэрыторыі Беларусі і пры якіх умовах па іх маглі б ударыць. Радзіна адказала, што гэта рашаць украінскаму боку.
«Я лічу, што ў цяперашняй сітуацыі не трэба чакаць, пакуль ружжо, якое вісіць на сцяне, выстраліць, а трэба дзейнічаць усё-такі прэвентыўна. Трэба разумець, што Лукашэнка небяспечны, давяраць яму нельга, ніякія дамоўленасці з ім не спрацуюць і неабходна дзейнічаць прэвентыўна. То-бок пачынаючы з таго, што разумець, што наносіць удары па вайсковых аб’ектах, па расійскіх вайсковых аб’ектах, па тых жа НПЗ, працуючых сёння на расійскі ВПК — гэта сапраўды законна і Украіна мае на гэта права».
Радзіна дадала, што варта таксама ствараць дывізію з беларусаў на базе Палка Каліноўскага.
Яна адзначыла ў эфіры, што ёй імпануе прапанова гісторыка Юрыя Фельшцінскага — «у сувязі з тым, што ўзровень пагроз з тэрыторыі Беларусі неймаверна вырас, у тым ліку з-за размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі, трэба думаць, каб прэвентыўна ўвесці ў Беларусь войскі НАТА».
Зянон Пазняк адрэагаваў на яе словы.
«Гіены прапаганды. Паглядзіце, што гавораць гэтыя «сябры» Беларусі з «Хартыі» — напісаў палітык.
Каментары