Сталі вядомыя падрабязнасці абвінавачання супраць зоркі беларускага «Што? Дзе? Калі?»

На судзе Фёдара Шведава трымаюць у кайданках.

15.04.2024 / 13:44

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць у Гродне. Фота: БелТА

У Гродзенскім абласным судзе 15 красавіка распачаўся суд над 48-гадовым Фёдарам Шведавым. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках, піша «Вясна».

У першы дзень суда БелТА апублікавала фотаздымкі і падрабязнасці з судовага працэсу Шведава.

Згодна з версіяй абвінавачвання, Фёдар Шведаў са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ «СберБанк» на сваё імя разліковы рахунак і плацежную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў «экстрэмісцкіх фармаванняў». 

Спачатку ён пералічыў ініцыятыве «Сумленныя людзі», прызнанай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі экстрэмісцкім фармаваннем, 52 рублі 88 капеек, што па курсе ААТ «Сбер Банк» на той момант склала 20 даляраў, затым «экстрэмісцкаму фармаванню» Беларуская Рада культуры — 26 рублёў 7 капеек (10 даляраў у эквіваленце), яшчэ 26 рублёў 20 капеек «BY_help».

Фота: БелТА

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, але мужчына ўтрымліваецца пад вартай у турме Гродна.

@nashanivanews Ответ пользователю @NN MEDIA REPORT За што судзяць зорку беларускага тэлешоу #чгк #чтогдекогда #беларусь #беларускітыкток #навіны #беларускаямова #мова #гродно #ошмяны ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Пачаўся суд над зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдарам Шведавым. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі

Прадпрымальнік паехаў у адпачынак. Па вяртанні яго арыштавалі за палітыку, пагражае да 15 гадоў

Бізнэсоўцу з Маладзечна далі шэсць гадоў калоніі за данаты Палку Каліноўскага і «Байсолу»

Nashaniva.com