Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану

Заснавальнік «УКантакце» і Telegram Павел Дураў распавёў, што даў інтэрвʼю былому вядучаму тэлеканала Fox News Такеру Карлсану, які ў лютым браў вялікае інтэрвʼю ў Пуціна.

16.04.2024 / 14:49

 

Павел Дураў. Фота: AOP.Press / Corbis via Getty Images

Інтэрвʼю, напісаў Дураў, выйдзе «зусім хутка». Ён дадаў, што ў дзень размовы з Карлсанам таксама даў трохгадзіннае інтэрвʼю журналісту «ліберальных поглядаў» (каму менавіта, ён не ўдакладніў). 

«Як лідар палітычна нейтральнай платформы, я абавязаны мець зносіны з журналістамі, якія прадстаўляюць розныя палітычныя погляды», — напісаў Дураў. Паводле яго слоў, такім чынам ён зможа «заставацца сумленным у адносінах да ўсёй аўдыторыі і расказаць усім гісторыю Telegram». 

Дураў напісаў, што анонс інтэрвʼю будзе апублікаваны ў афіцыйным тэлеграм-канале Такера Карлсана, які той нядаўна завёў. 

Былы вядучы Fox News Такер Карлсан у лютым 2024 года ўзяў інтэрвʼю ў Уладзіміра Пуціна. Яно стала першай такога кшталту размовай Пуціна з заходнім журналістам за апошнія некалькі гадоў. Карлсан вядомы сяброўствам з Дональдам Трампам і добразычлівым стаўленнем да Расіі. 

Павел Дураў таксама вельмі рэдка дае інтэрвʼю. У сакавіку 2024 года Дураў даў першае за сем гадоў вялікае інтэрвʼю выданню Financial Times.

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

Nashaniva.com