Прах хакеіста Канстанціна Кальцова прывезлі ў Беларусь
Пра гэта «Нашай Ніве» расказала яго былая жонка Юлія Міхайлава.
16.04.2024 / 16:07
«Прах быў дастаўлены ў Беларусь учора, у панядзелак. Наколькі я разумею, цяпер спрабуюць узгадніць месца для яго. Не ведаю, як доўга гэта зойме па часе», — распавяла «НН» жанчына.
Канстанцін Кальцоў. Фота: hockey.by
Раней паведамлялася, што цела хакеіста крэміравалі ў Амерыцы.
Пра трагічную смерць экс-гульца Нацыянальнай хакейнай лігі і зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова стала вядома у ноч на 19 сакавіка. Спачатку з'явілася інфармацыя, што ён загінуў у ДТЗ у Маямі. Але потым узнікла зусім іншая версія: суіцыд. Паводле версіі паліцыі Маямі, Кальцоў здзейсніў самагубства —выкінуўся з акна гатэля.
Чытайце таксама:
Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?
Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае