Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?
Забраніраваць нумар для аднаго чалавека на ноч каштуе ад 1483 да 3600 еўра.
Экс-хакеіст Канстанцін Кальцоў, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка, у Маямі саскочыў з балкона раскошнага The St. Regis Bal Harbour Resort. Што гэта за гатэль?
«Наш раскошны гатэль, які ўзвышаецца на 27 паверхаў над фешэнебельным Колінз-авеню і цудоўным пляжам з белым пяском, знаходзіцца на стыку мастацтва, моды і дызайну», − паведамляецца на сайце The St. Regis Bal Harbour Resort. Гатэль упрыгожвае калекцыя твораў мастацтва мясцовых і міжнародных мастакоў.
Знаходзіцца гатэль за 24 кіламетры ад аэрапорта Маямі. Месца гэта дарагое і пафаснае: сучасныя нумары аформлены дызайнерамі студыі Yabu Pushelberg. З многіх апартаментаў адрываецца шыкоўны від на акіян.
У The St. Regis Bal Harbour Resort працуе велізарны спа-цэнтр з 11 працэдурнымі кабінетамі, фінскімі саўнамі і паравой лазняй з ароматэрапіяй. У фітнэс-цэнтры, дзе праводзяць групавыя заняткі ёгай і пілатэсам, кардыё-трэніроўкі, можна падчас трэніроўкі любавацца хвалямі.
Госці гатэля могуць наведаць чатыры рэстараны, размешчаныя на яго тэрыторыі.
На сайце booking.com пяцізоркавы гатэль мае рэйтынг 8,1. Забраніраваць тут нумар для аднаго чалавека на ноч каштуе ад 1483 да 3600 еўра.
Дарэчы, сама Арына Сабаленка мае два асабнякі ў Фларыдзе. Адзін знаходзіцца ў горадзе Санрайз, другі ў Дэлрэй-Біч — гэта за 50 і 80 кіламетраў ад Маямі адпаведна.
Паведамлялася, што Канстанцін Кальцоў прыляцеў, каб падтрымаць каханую падчас Miami Open. Першапачаткова ў СМІ была інфармацыя аб тым, што пасля трагедыі беларуская тэнісістка адмовілася ўдзельнічаць у спаборніцтвах. Аднак зараз стала вядома, што яна ўсё ж выйдзе на корт, але не будзе ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыях пасля матчаў.
«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова
Загінулы хакеіст Кальцоў кінуў сям'ю з трыма дзецьмі і пачаў яркі раман з Арынай Сабаленка — вось гэтая скандальная гісторыя
Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька
Каментары
асабнякі ў Фларыдзе. Адзін знаходзіцца ў горадзе Санрайз, другі ў Дэлрэй-Біч" - Што ў яе з патрыятызмам, га? Нейкае нізкапаклонства перад заходнімі каштоўнасцямі! Куды глядзяць
ідэёлагі?