Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады
Генконсул РФ на Пхукеце Уладзімір Сасноў нанёс развітальны візіт губернатару правінцыі, сцвярджаецца на сайце аддзела па сувязях з грамадскасцю мясцовага МЗС.
20.04.2024 / 12:04
Фота: PRD Phuket
Ні Міністэрства замежных спраў Расіі, ні іншыя афіцыйныя органы не паведамлялі аб сыходзе Саснова, загада аб вызваленні яго ад пасады на афіцыйным партале таксама няма, піша Sota.
Паводле выдання, Уладзімір Сасноў пасылаў тайскім уладам «чорны спіс» артыстаў, якіх мясцовыя ўлады павінны былі не дапускаць да выступаў і дэпартаваць у Расію, і асабіста тэлефанаваў у мясцовы дэпартамент міграцыі з патрабаваннем не адпускаць музыкаў са штрафам, а адправіць на радзіму.
Раней палітык Дзмітрый Гудкоў сцвярджаў, што генерал тайскай паліцыі Сурахат Хакпарн стаў фігурантам крымінальнай справы аб карупцыі пасля паведамленняў аб тым, што ён быў датычны да ўтрымання ўдзельнікаў групы «Бі-2» на востраве за хабар.
***
25 студзеня 2024-га музыкі гурта «Бі-2 былі затрыманыя ў Тайландзе, што нібыта выступалі ў гэтай краіне з канцэртамі без адпаведнага дазволу. Расійскія ўлады дамагаліся дэпартацыі музыкаў у Расію, але ўрэшце іх удалося вызваліць і вывезці з Тайланда ў Ізраіль.
«Бі-2» — расійскамоўны рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і ўдзельнікі яго — Шура Бі-2 (Аляксандр Уман — гітара, вакал) і Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік — асноўны вакал). У 2020-м музыкі «Бі-2» падтрымалі пратэсты ў Беларусі, а ў 2022-м асудзілі агрэсію Расіі супраць Украіны.
Лёва з «Бі-2» расказаў пра хворую маці ў Беларусі і апошні прыезд на радзіму
«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА
«Бі-2» запосцілі фота з Ціханоўскай і паабяцалі выступіць у Мінску пасля перамогі