Кніга Ванды Марцінш душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра літоўскай сталіцы
Выданне трохмоўнае, у яго ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы.
20.04.2024 / 15:03
Фота: Будзьма
Кніга Ванды Марцінш душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра літоўскай сталіцы, піша «Будзьма».
«Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе.
Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба «Сябрына», якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку», — дзеліцца эмоцыямі пісьменніца на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Кніга «Маланкі над Вільняй» выдадзена фондам «Камунікат» у 2023. Выданне трохмоўнае, у яго ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.
Выйшла трохмоўная кніга вершаў Ванды Марцінш пра Вільню
Ванда Марцінш душ Рэйш: Мару, каб дэмакратычныя змены ў Беларусі адбыліся без праліцця крыві
Ванда Марцінш душ Рэйш. Доля эмігранта. Верш