На гэтым тыдні пачынаецца суд над каталіцкай актывісткай Аксанай Ючкавіч
Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы.
22.04.2024 / 07:49
Аксана Ючкавіч
Аксана — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка, былая журналістка catholic.by.
Паходзіць з парафіі ў Параф'янаве. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Раней працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай місіі добрага самараніна ў Мінску.
Яе затрымалі 23 студзеня ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У гэты дзень масава затрымлівалі па справе ініцыятывы INeedbyHelp, што дапамагала прадуктамі сем'ям палітвязняў.
Справу Аксаны будуць разглядаць 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Працэс прызначана весці суддзя Юлія Крэпская, піша «Вясна».
Падтрымайце Аксану лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ючкавіч Аксане Станіславаўне.
Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»
Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць
Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»