Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»
Яму пагражае да дванаццаці гадоў калоніі.
Уладзіміру Балабановічу 48 гадоў, ён даўно займаецца бізнэсам. Ён колішні дырэктар дэпартамента бяспекі ў групе кампаніяў «Белагра». А да нядаўняга часу быў дырэктарам кампаніі «Молпак», якая займаецца аптовым гандлем малочкай.
Але, бадай, галоўны бізнэс Уладзіміра — гэта міжнародная кампанія Industrial Kinetic Lab, якая стварае рыштунак для апрацоўкі камення.
Балабановіч значыцца ў якасці заснавальніка або сузаснавальніка ў беларускім, індыйскім і балгарскім падраздзяленнях кампаніі. Агулам Уладзімір мае да яе дачыненне з 2018 года.
Уладзімір ахвяраваў музею ў Міры пячаткі з гербам Ільінічаў, заснавальнікаў Мірскага замка. Мужчына выпадкова знайшоў іх на сваёй дзялянцы.
Дата затрымання Балабановіча невядомая. У канцы студзеня 2024 бізнэсмена ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фарміравання Трыэліт». На той момант, імаверна, ён ужо быў за кратамі.
Гэта дваравы чат таварыства ўласнікаў, якое кіруе новабудамі ў Мінску, дамамі па вуліцы Багдановіча 126, 128 і 130. Уладзімір пазначаны як адзін з кіраўнікоў.
Суд над Уладзімірам пачнецца 2 мая.
Балабановічу пагражае да 12 гадоў калоніі за «заклікі да санкцый». Сутнасць справы невядомая.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары