Па «экстрэмісцкім» артыкуле затрымалі чыноўніцу з Рагачова
17 красавіка ў судзе Рагачоўскага раёна была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці Ірына Зыкава — галоўная спецыялістка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Рагачоўскага райвыканкама.
22.04.2024 / 12:15
Суд Рагачоўскага раёна
Судовы працэс паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) разглядала суддзя Ірына Прадун. Вынік суда высвятляецца.
Інфармацыя аб Ірыне Зыкавай знікла з сайта Рагачоўскага райвыканкама, а на месцы гэтай чыноўніцы ўжо працуе іншая асоба, піша «Гомельская Вясна».
Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»
25 красавіка будуць новыя судовыя слуханні па «справе Ціханоўскага»