Некалькі ўдзельнікаў гурта «Бі-2» папрасілі грамадзянства Малдовы

Грамадзянства дадуць у інтарэсах Малдовы.

23.04.2024 / 14:48

Некалькі ўдзельнікаў групы «Бі-2» і членаў іх сем'яў 23 красавіка падалі дакументы на атрыманне грамадзянства Малдовы. Пра гэта паведаміў кіраўнік кабінета прэзідэнта краіны Маі Санду Адрыян Бэлуцэл, піша Newsmaker.md.

Як адзначыў Бэлуцэл, рэпрэсіі ў дачыненні да групы «Бі-2» пачаліся пасля таго, як яе ўдзельнікі выказалі сваю пазіцыю супраць вайны, якую Расея развязала ва Украіне. Ён адзначыў, што ў Малдове творчасць гурта цэняць ужо некалькі пакаленняў.

«Наша краіна была, ёсць і застанецца сяброўскай да ўсіх людзей, якія хочуць жыць у міры і ўзаемаразуменні. Мы — гасцінны народ, які адкрыў дзверы і раскрыў абдымкі для ўсіх людзей, якія шукаюць выратавання ад вайны. І мы будзем дапамагаць усім, хто выступае за мір – і каго за гэта пераследуюць. ( … ) У нашай краіне заўсёды знойдзецца месца для тых, хто выступае за мір, спрыяе развіццю культуры, грамадзянскаму выхавання і міжнацыянальнай дружбы», — напісаў Бэлуцэл.

Заявы аб атрыманні грамадзянства накіруюць прэзідэнту Маі Санду. Як адзначыў кіраўнік Кабінета Санду, «дакументы будуць разглядаць у парадку працэдуры «прадастаўлення грамадзянства ў інтарэсах Малдовы».

Хутчэй за ўсё гэта не Лёва і Шура, у якіх ёсць грамадзянства Ізраіля.

Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады

«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА

«Бі-2» запосцілі фота з Ціханоўскай і паабяцалі выступіць у Мінску пасля перамогі

Nashaniva.com