Сілавікі зладзілі аблаву на канцэрце «Карозіі металу» ў Ніжнім Ноўгарадзе
Расійскія сілавікі ўварваліся на выступ гурта ў начным клубе «Нянавісць» 28 красавіка і паклалі гледачоў на падлогу. Лідар гурта Сяргей Троіцкі быў затрыманы.
28.04.2024 / 08:09
Частку музыкаў утрымлівалі ў грымёрцы: у іх адабралі мерч, збівалі, забаранялі выходзіць у прыбіральню, але ў выніку адпусцілі.
Былі затрыманыя некалькі гледачоў і ўдзельнікі гурта «Карозія металу», у тым ліку і яе лідар — Сяргей «Павук» Троіцкі і два гітарысты.
Наведвальнікі канцэрту распавялі «Базе», што прычынай затрымання магла быць тэматыка песень. «Карозія металу» грае трэш-метал, тэксты іх песень з ультраправым нацыяналістычным ухілам. Раней некалькі кампазіцый гурта траплялі ў спісы Мінюста РФ як экстрэмісцкія.
Музыкам «Карозіі металу» могуць ставіць у віну дэманстраванне у час выступу экстрэмісцкай сімволікі.
На Зыбіцкай за год затрымалі не менш за 10 чалавек за «лозунгі пратэснага характару»
«Бацька ў іх круты». Хто ўдзельнічаў у святочным канцэрце для ўдзельнікаў УНС
«Пугачова пагрузілася ў свет пошласці». «Расія 1» патлумачыла, як цяпер трэба ставіцца да Пугачовай