Для Паліны Шарэнды-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Яе нарэшце выпусцяць?
Сёння ў судзе Рэчыцкага раёна для палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Планаваны тэрмін выхаду Паліны з калоніі — 21 траўня, піша dissidentby.
02.05.2024 / 21:10
Паліна Шарэнда-Панасюк
Маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была першапачаткова асуджаная на два гады пазбаўлення волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле 411 КК РБ за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Такім чынам, агульны тэрмін склаў ужо 4 гады пазбаўлення волі.
Увесь гэты час жанчына падвяргалася моцнаму псіхалагічнаму ціску і спагнанням у калоніях ПК-4 і ПК-24. Таксама з'яўляліся паведамленні, што яе збівалі ў калоніі.
Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі «інтэрв'ю» з Палінай. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік.
Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката
Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая
Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную
«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк
Муж Паліны Шарэнды-Панасюк расказаў пра хвалю салідарнасці з ёй