Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката
Ужо чатыры месяцы адвакату не даюць сустрэцца з Палінай, хаця яна ўжо даўно напісала адпаведную заяву для гэтага.
Муж Паліны Андрэй Шарэнда ў сваім фэйсбуку паведаміў, што 15 красавіка адвакат чарговы раз спрабаваў трапіць да палітзняволенай, але яму было адмоўлена.
Ужо чатыры месяцы адвакату не даюць сустрэцца з Палінай, хаця яна ўжо даўно напісала адпаведную заяву для гэтага.
Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення.
Падтрымайце Паліну: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк
Каментары