Колькасць літоўцаў, якія ездзяць у Беларусь, зменшылася на 73%

Плынь грамадзян Літвы, якія ўязджаюць у Беларусь, у сакавіку і красавіку зменшылася на 73% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года — з 129 087 да 33 917, паведамляе lrt.lt са спасылкай на даныя літоўскага ўрада.

07.05.2024 / 21:33

Агульная колькасць перасячэнняў літоўска-беларускай мяжы ў гэты перыяд скарацілася ў гадавым вымярэнні на 48% (з 659 793 да 341 680).

Па словах канцлеркі літоўскага ўрада Гедрэ Бальчытыце, рашэннем аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года пунктаў пропуску (Лаварышкі — Катлоўка і Райгарад — Прывалка) Літва імкнулася вырашыць «дзве фундаментальныя праблемы».

«Рэжым Лукашэнкі неаднаразова дэманстраваў, што літоўскія грамадзяне, якія адпраўляюцца ў Беларусь з розных прычын, не могуць адчуваць сябе там у бяспецы, — сказала чыноўніца. — Таму былі прынятыя пастановы аб абароне нашых грамадзян ад розных правакацый і агрэсіўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Больш за тое, Беларусь з'яўляецца адным з самых актыўных прыхільнікаў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Мы не можам дапусціць, каб Літва стала транзітнай краінай для тавараў падвойнага прызначэння або якім-небудзь іншым спосабам падсілкоўвала абодва агрэсіўныя рэжымы на ўсходзе».

На думку чыноўніцы,

«значнае скарачэнне людскіх і транспартных плыняў — гэта не толькі адлюстраванне эфектыўнасці прынятых мер, але і павышэнне ўзроўню дасведчанасці і ўсведамлення пагроз сярод грамадзян Літвы».

@nashanivanews Беларусы стаяць у катастрафічных чэргах на мяжы #брест #граница #очередь #беларусь #беларускаямова #беларусьновости #белорусывпольше #белорусы ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны

Латвія ўслед за Польшчай перастала пускаць у Беларусь машыны на транзітных нумарах 

Nashaniva.com