Нікол Пашынян сказаў, што нейкія дзве краіны АДКБ дапамагалі ў карабахскім канфлікце Азербайджану

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што яму вядома пра дзве краіны, якія ўваходзяць у арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), але аказвалі падчас ваенных дзеянняў у Нагорным Карабаху ў 2020 годзе падтрымку Азербайджану.

22.05.2024 / 18:26

Нікол Пашынян, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у 2018 годзе. Фота: Дзмітрый Азараў / «Коммерсантъ»

Якія канкрэтна краіны дапамагалі Азербайджану ў 2020 годзе, спадар Пашынян не ўдакладніў. Увогуле ў АДКБ уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія, Кыргызстан, Узбекістан і Таджыкістан.

«Прэзідэнт Беларусі сказаў тое, што яны спрабавалі сказаць Арменіі вось ужо чатыры гады. У падрыхтоўцы да 44-дзённай вайны 2020 года не з нашага боку ўдзельнічалі нашы саюзнікі. Я ведаю як мінімум дзве краіны АДКБ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы вайны супраць нас. Гэтыя краіны стварылі імітацыю таго, што хочуць нам дапамагчы, або яны нібыта нам дапамаглі»,— сказаў Пашынян падчас выступлення ў армянскім парламенце, паведамляе News.am.

Якія менавіта словы Лукашэнкі пракаментаваў у сваім выступе Нікол Пашынян, выданне не ўдакладняе. 

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

Беларускія дзяржаўныя СМІ не называюць Карабах Карабахам

Мінск і Баку сталі гарадамі-пабрацімамі. У Гродна і Гомеля таксама з'явіліся партнёры ў Азербайджане

Лукашэнка хоча забудаваць Нагорны Карабах аграгарадкамі

Арменія саступіць некалькі вёсак Азербайджану, каб прадухіліць новую вайну

Nashaniva.com