У Бабруйскай калоніі адбыўся пажар — адміністрацыя спрабавала гэта схаваць

На месца выклікалі пажарныя разьлікі.

26.05.2024 / 12:48

Фота: komkur.info

У Бабруйскай папраўчай калоніі №2 адбыўся пажар.

Узгаранне адбылося 23 траўня ў будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама. Адміністрацыя калоніі хацела схаваць інцыдэнт, аднак на месца прыйшлося выклікаць пажарных, і пра ўзгаранне стала вядома, пішуць праваабаронцы Mayday.

З-за пажару здарылася моцнае задымленне. Аднак узгаранне аказалася нескладаным і было хутка ліквідавана. Супрацоўнікі МНС забаранілі пакуль выкарыстоўваць будынак з «атаваркай» для зняволеных.

Апошнія два гады ў калоніі сіламі зняволеных і за іх рахунак ідзе рамонт. Адміністрацыя хоча павялічыць памяшканні для перадач і кароткатэрміновых спатканняў.

Дашкевічу прыдумалі яшчэ адну крыміналку

«Турэмнікі ўдарылі мяне галавой наўмысна. Тое ж самае, думаю, зрабілі і з Вітольдам Ашуркам»

Затрыманым у Беларусі таджыкам закідаюць падрыхтоўку тэрактаў на радзіме

Nashaniva.com