Затрыманым у Беларусі таджыкам закідаюць падрыхтоўку тэрактаў на радзіме
Пра тое, што затрыманыя ў Беларусі двое грамадзян Таджыкістана падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў у сябе на радзіме, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук.
Раней сёння ГУБАЗіК паведаміў, што ягоныя аператыўнікі затрымалі ў Беларусі двух сяброў тэрарыстычнай арганізацыі «Джамаат Ансарулох», якая з'яўляецца часткай «Ісламскай дзяржавы». Тыя нібыта збіраліся праз Беларусь дабрацца да Германіі.
На відэа відаць, што затрыманне адбывалася пры ўдзеле супрацоўнікаў САБР.
Каментары