Неанацыст Лушч збірае подпісы, каб перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 Верасня
Прарасійская арганізацыя «Рух Саюз», якую ўзначальвае вядомы сваімі неанацысцкімі поглядамі Сяргей Лушч, накіравала звароты ў Палату прадстаўнікоў і Мінгарвыканкам з прапановай перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 верасня, піша Sputnik.
28.05.2024 / 17:14
Сяргей Лушч
Каментуючы гэтую ініцыятыву, Лушч заявіў, што на гэты зварот яго з паплечнікамі падштурхнула перайменаванне ў Адэсе вуліцы Беларускай у вуліцу Каліноўскага. Адначасова з гэтым збіраюцца подпісы пад адмысловай петыцыяй.
Паводле прарасійскага актывіста, Каліноўскі «не з'яўляецца ніякім народным змагаром за свабоду Беларусі. Гэта каласальная фальсіфікацыя». А змагацца з ягоным ушанаваннем трэба «вучачыся на памылках да 2020 года».
Лушч падкрэсліў, што перайменаванне вуліцы будзе сімвалічным на 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецкай акупацыі.
Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі
Хто стаіць за стварэннем прарасійскай партыі «Саюз»? Разбіраем па персаналіях