«Калі не Ціханоўская, то ніхто», — Дракахруст

У новым выпуску ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст разважае пра Святлану Ціханоўскую і магчымую яе замену.

02.06.2024 / 17:29

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Ціханоўскай

Дракахруст адзначае, што ў яго вельмі станоўчае стаўленне да Святланы Ціханоўскай.

«Я лічу, што гэта наш актыў. Гэта прыгожы наратыў пра Папялушку, якая стала каралевай. Яна чалавек, здольны вельмі добра вучыцца, мяняцца — прычым у розныя бакі».

Па меркаванні палітолага, Ціханоўская «можа ў значнай ступені вярнуцца да сваёй ролі 2020 года». Ён заўважае: «у яе тады — у большай ступені, чым цяпер — была такая якасць, як народнасць. Яна была рэальным чалавекам з народу».

Дракахруст звяртае ўвагу на цікавае, на яго думку, супадзенне.

«Я чуў, што ў 94-м годзе Лукашэнку, тады кандыдата ў прэзідэнты, называлі «наш Сашка». Кебіча не называлі Слаўкай, Пазняка Зінькай. І ўсіх наступных кандыдатаў. Так не называлі ні Някляева, ні Ганчарыка, ні Саннікава, ні Караткевіч. А Свету называлі Светай. Яна для вельмі многіх была Светай. А гэта паказчык траплення ў народ».

@tokbelarus У новым ТОКу палітолаг Юрый Дракахруст разважае пра Святлану Ціханоўскую #тихановская #нашаніва #беларускаямова #политика #лукашенко #беларусь ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Як заўважае палітолаг, зараз у Ціханоўскай «не шмат шанцаў узяць уладу, але сітуацыя можа змяніцца. І Ціханоўская можа змяніцца, вярнуцца да той сябе, якой яна была ў 2020-м, той Свеце, якую многія беларусы разумелі: «Наша баба. Нармальная такая. Вось быў Сашка. Зараз Светка».

Юрый Дракахруст. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Палітолаг лічыць, што крытыка Ціханоўскай з боку Саннікава і Пазняка тлумачыцца канкурэнцыяй і зайздрасцю.

«Яны таксама палітычныя фігуры. А палітыка заўсёды канкурэнтная асяроддзе. (…) У 20-м годзе іх пярэчанні былі недарэчныя. І яны гэта разумелі. Калі быў працэс, які мог скончыцца поспехам. А калі параза, адліў, то тут пачынаюцца разборкі. Банальная зайздрасць», — тлумачыць палітолаг і заўважае:

«Калі б яны мелі поспех, то вынік быў бы кепскі. Таму што заняць месца Ціханоўскай у іх бы не атрымалася. І не атрымаецца. Бо гэтае месца ёй даў 2020 год, а не ім. А калі б, умоўна кажучы, атрымалася б яе «извергнуть из сана», то сітуацыя ў беларускай апазіцыі была б такая, як у расійцаў.

Вось Каспараў, Кац, Хадаркоўскі. Юлія Навальная. А як пагаварыць з Еўропай? А з кім? А вось мы ўсе. Ну, значыць, ніхто. Калі не Ціханоўская, то гэта значыць [, што] ніхто».

Глядзіце цалкам:

Які момант быў для Лукашэнкі самым траўматычным? Разважае Дракахруст

«Шрайбмана як журналіста спарадзіла новая постсавецкая эпоха нулявых — эпоха Tut.by і хіпстараў»

Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка

Nashaniva.com