Які момант быў для Лукашэнкі самым траўматычным? Разважае Дракахруст
Герой новага выпуску ТОК — палітолаг Юрый Дракахруст.
На погляд Дракахруста, для Лукашэнкі за ўвесь час яго праўлення былі два самыя драматычныя моманты, якія маглі змяніць гісторыю Беларусі. Гэта 1996 і 2020 гады. Але самым траўматычным быў менавіта 2020.
«Калі ён прыязджаў на МЗКЦ (Мінскі завод колавых цягачоў. — НН), і народ яму раве: «Пайшоў прэч!», «Сыходзь!». З яго славалюбствам, самалюбствам, верай, што народ з ім, гэта было для яго шокам».
Дракахруст дадае:
«Мы цяпер заднім лікам разважаем: «там усё было перадвызначана». Не, не было. Бывала ў гісторыі так, як у Беларусі: падзеі ішлі, ішлі — а потым хада была іншай. І ў прынцыпе які быў разлік 2020 года? Ён быў такі, як і ў ва ўсіх аксамітных рэвалюцый ва Усходняй Еўропе: народ мірным шляхам, псіхалагічным, духоўным, маральным ціскам на ўладу дамагаецца таго, што яна проста рассыпаецца».
У якасці прыкладу палітолаг згадаў масавыя пратэсты ў Чэхаславакіі ў 1989 годзе:
«Чэхі таксама дзейнічалі, як беларусы ў 2020-м. Мітынг адзін, мітынг другі, трэці. І ў штаб пратэстаў прыйшоў чалавек і кажа: «Я за вас у ЦК кампартыі. Вось вам ключы. Забірайце».
Гэты ЦК ніхто не штурмаваў. Проста была такая дэмаралізацыя пад ціскам мірнага народа, што чалавек аддаў ключы. Падобнае магло быць і ў Беларусі».
Глядзіце цалкам:
Каментары