Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста

«Гэта не абавязкова самы ліберальны чалавек».

03.06.2024 / 13:58

Юрый Дракахруст. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Аналітык Сяргей Чалы нядаўна прадказваў, што пасля сыходу Лукашэнкі мы будзем назіраць перайгранне падзей халоднага лета 1953-га.

«Дынаміка развалу і пераўтварэння сістэмы прыкладна будзе падобная. Будзе ўмоўны раскол паміж умоўным Берыяй (сілавікамі) і ўмоўным Хрушчовым-Малянковым (грамадзянскімі). І ўся задача будзе заключацца ў тым, хто каго пераможа, хто каго хутчэй арыштуе як здрадніка, ворага ці яшчэ каго», — дзяліўся Чалы.

Палітолаг Юрый Дракахруст у новым ТОКу разважае, што беларускім Хрушчовым могуць стаць самыя нечаканыя людзі.

@tokbelarus Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста #беларусь #ссср #хрущев #нашаніва #политика #беларусьновости ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

«Гэта не абавязкова самы ліберальны чалавек, які такім цяпер выглядае. Гэта можа быць і Качанава, і Галоўчанка. Хрушчоў не выглядаў самым ліберальным дзеячам у савецкім арэапагу. Зусім не. Можа, які Малянкоў быў больш гнуткім».

У той жа час, адзначае палітолаг, рэч не толькі ў персаналіях:

«Многія ліберальныя першыя пачынанні пасля смерці Сталіна ініцыяваў Берыя. І незалежна ад таго, чым бы скончылася бойка ў Крамлі, напрыклад, калі б Берыя быў першым нумарам, а не Хрушчоў, то ўсё роўна адыход ад сталінізму бы адбыўся».

Таму, на погляд Дракахруста, задума Лукашэнкі стварыць нейкую інстытуцыю, якая спыніць працэс пераменаў ва ўладзе, не мае поспеху: «Калі працэс пойдзе, то яго нішто не спыніць. Але яго зыход будзе каласальным крызісам, каласальным стрэсам для гэтай сістэмы».

Глядзіце цалкам:

Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?

Які момант быў для Лукашэнкі самым траўматычным? Разважае Дракахруст

«Калі не Ціханоўская, то ніхто», — Дракахруст

Nashaniva.com