Памерла Маргарыта Касымава

Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст Маргарыта Касымава памерла на 87-м годзе жыцця, паведамляе «Беларусь 1».

06.06.2024 / 11:47

Маргарыта Касымава. Фота «Звязда»

Маргарыта Касымава нарадзілася ў Душанбэ 10 красавіка 1938 года.

У 1961 годзе скончыла рэжысёрскі факультэт расійскага ВГІКа (майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыаўрэлі). Разам з ёй вучыліся Віктар Тураў, Атар Іяселіяні, Ларыса Шапіцька. У тым жа годзе пачала працаваць на кінастудыі «Таджыкфільм». Здымала хроніку, кіначасопісы, дакументальныя фільмы (усяго больш за 40). Была другім рэжысёрам на многіх стужках, пакуль у 1967 годзе не дэбютавала як рэжысёр ігравога фільма «Лета 1943 года».

З пачаткам грамадзянскай вайны ў Таджыкістане ў 1992 годзе яна перабралася ў Мінск, працавала на «Беларусьфільме», зняла карціны «Зорка Венеры», «Бальная сукенка», «Глыбокая плынь», была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Памерла Вера Салановіч — дзяўчынка са знакамітага фота з канцлагера «Азарычы», што абляцела свет

Памерла маці Вітольда Ашурка

Памерла паэтка Ала Нікіпорчык

Nashaniva.com