Пра смерць 66-гадовай гродзенскай паэткі Алы Нікіпорчык паведаміла радыё «Рацыя».
Ала Нікіпорчык нарадзілася 11 чэрвеня 1957 год ў вёсцы Капці Дзятлаўскага раёна. Пасля заканчэння філфака БДУ яна працавала настаўніцай на Дзятлаўшчыне і Мастоўшчыне, у музеі Максіма Багдановіча ў Гродне, у Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага. Паэтка з’яўлялася сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Ала Нікіпорчык друкавалася ў многіх літаратурных альманахах, газетах і часопісах. Выдала зборнікі паэзіі «Сляза і малітва», «Пад бахаўскую такату дажджу» і іншыя.
Каментары