З-за памылкі інфакіёска мужчына пратэрмінаваў крэдыт. Як быць?

Яўген спрабаваў папоўніць банкаўскую картку праз інфакіёск, але адбыўся збой. Мужчына запэўнівае, што праз гэта ў яго ўзнікла запазычанасць, але банк не захацеў нічога кампенсаваць. Хто мае рацыю, разбіраўся Onliner.by.

11.06.2024 / 10:58

Ілюстрацыйнае фота

— Я ўставіў у купюрапрыёмнік інфакіёска 200 рублёў адной паперкай. Але на экране як было напісана: «унесена 0 рублёў», так і засталося. Гэтымі грашыма я хацеў аплаціць «камуналку» і пагасіць крэдыт іншага банка, — распавядае Яўген.

Мужчына кажа, што з-за збою ў інфакіёску ён не мог разлічыцца па крэдыце (купюра засталася ў інфакіёску, яе вярнулі пазней), працэнты капалі, а пратэрміноўка склала 6 дзён.

«Чаму банк адмаўляецца мне кампенсаваць гэтыя дадатковыя выдаткі? Гэта іх інфакіёск як бы вінаваты ў сітуацыі», — лічыць ён.

Яўген запэўнівае, што іншай магчымасці пагасіць крэдыт у яго не было, пісьмовы адказ ад банка ён пакуль не атрымаў, але ў гутарцы з супрацоўнікам арганізацыі прагучала, што ў фінустановы ў гэтай сітуацыі няма дадатковых абавязацельстваў.

Што рабіць у такім выпадку? Каментуе юрыст Таццяна Рэвінская.

— Сапраўды, такія сітуацыі нярэдкія, што абумоўлена як знешнімі, так і ўнутранымі праблемамі банка: адсутнасць сувязі ў момант аперацыі, збой праграмнага забеспячэння. Варта адразу ж паведаміць аб сітуацыі банку, які, як паказвае практыка, рэагуе аператыўна.

Са слоў героя можна зрабіць выснову, што банк не ўгледзеў сваёй адказнасці ў сітуацыі. Верагодна, і мужчына, пераканаўшыся, што плацёж не прайшоў, меў магчымасць здзейсніць плацёж па крэдыце паўторна іншым спосабам.

У гэтай сітуацыі можна параіць звярнуцца ў банк з просьбай не налічваць працэнты па крэдыце з прычыны пратэрміноўкі плацяжу, абгрунтаваўшы сваю просьбу такім «форс-мажорам». Калі банк адмовіць, можна звярнуцца ў суд, падаўшы дакументальнае абгрунтаванне сваіх патрабаванняў.

Папулярны польскі банк увёў яшчэ адно абмежаванне для беларусаў

Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай

Аптэчная сетка ў Беларусі завінаваціла крэдыторам амаль два мільёны рублёў

Nashaniva.com