Аптэчная сетка ў Беларусі завінаваціла крэдыторам амаль два мільёны рублёў
Эканамічны суд Мінска адкрыў справу аб банкруцтве ЗАТ «Бераліна», якое кіравала цяпер ліквідаванай аднайменнай сеткай аптэк. Як вынікае з матэрыялаў, размешчаных у Дзяржрэестры звестак аб банкруцтве, кампанія павінна звыш 400 тыс. рублёў і амаль €480 тыс.
Аптэкі «Бераліна» зачыніліся летам 2023 года. Спачатку паведамлялася, што на рамонт, а затым аказалася, што іх перазапусцілі пад брэндам «Белфармацыі».
Паводле даных суда, адзіным акцыянерам у ЗАТ «Бераліна» з'яўляецца грамадзянка Беларусі Наталля Золіна. Кампанія прыняла рашэнне аб ліквідацыі яшчэ ў жніўні 2023 года.
Усе даўгі таварыства — перад звычайнымі крэдыторамі. Бюджэтныя плацяжы пагашаны, работнікаў у штаце няма. Але актывы кампаніі ацэньваюцца ўсяго ў 7,3 тыс. рублёў. Таму суд прызначыў слуханні па справе аб банкруцтве на 22 жніўня.
Каментары