Шайгу: Расійска-беларускія ядзерныя вучэнні — рэакцыя на дзеянні Захаду

Сакратар Рады Бяспекі РФ Сяргей Шайгу заявіў, што расійска-беларускія стратэгічныя ядзерныя вучэнні зʼяўляюцца рэакцыяй Расіі на падтрымку Захадам Украіны.

11.06.2024 / 15:11

«Нашы вучэнні — адэкватнае рэагаванне на падтрымку Захадам Кіеўскага тэрарыстычнага рэжыму, актыўны ўдзел натаўскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на Украіне і фактычны дазвол Кіеву наносіць ракетныя ўдары па расійскіх грамадзянскіх абʼектах», — заявіў Шайгу «Расійскай газеце». 

Акрамя таго, сказаў экс-міністр абароны, правядзеннем вучэнняў Расія адрэагавала на нарошчванне вайсковага патэнцыялу краін НАТА ля межаў краіны.

Беларусь і Расія пачалі другі этап ядзерных вучэнняў

У Беларусі, падобна, фармуецца новая вайсковая брыгада, узброеная «Іскандэрамі»

Расія правядзе вучэнні каля берагоў Кубы

Nashaniva.com