Мэта манеўраў — падтрыманне гатоўнасці частак баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі
Пачаўся другі этап вучэння стратэгічных ядзерных сіл, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
«Падчас вучэння будуць адпрацаваныя пытанні сумеснай падрыхтоўкі частак Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь да баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі», — сказалі ў ведамстве.
Падкрэсліваецца, што мэта манеўраў — падтрыманне гатоўнасці частак баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі дзвюх краін — «забяспечыць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Саюзнай дзяржавы».
У Мінабароны нагадалі, што падчас першага этапу асабісты склад ракетных злучэнняў ПВА адпрацаваў атрыманне спецбоепрыпасаў для комплексу «Іскандэр», рыштунак ракет-носьбітаў і скрытнае вылучэнне ў раён запускаў.
Падраздзяленні авіяцыі адпрацавалі рыштунак навучальнымі баявымі часткамі авіяцыйных сродкаў паражэння, у тым ліку гіпергукавых ракет «Кінжал», і вылеты ў раёны патрулявання.
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/344669/