Як спявае Уладзімір Караткевіч? У інтэрнэце з'явіўся запіс песні ў выкананні пісьменніка

Запіс спеву «Цвярдыня» ў выкананні Уладзіміра Караткевіча, зроблены для мастацкага фільма «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» паводле рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», выклалі на ютуб-канале TuzinFM, піша Budzma.org.

13.06.2024 / 21:16

Уладзімір Караткевіч у ролі татарына ў фільме «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка»

Запіс зроблены ў 1967 годзе, а фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады.

Даследчык Віктар Сямашка піша:

«Не многія заўважаюць, што Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч не толькі напісаў сцэнар да стужкі, але і сыграў дзве эпізадычныя ролі — ксяндза ды татарына. Акром таго, заспяваў за кадрам! Песня ў розных крыніцах пазначаецца як народная альбо як старадаўні гімн.

Хутчэй гэта ўсё ж уласны твор Караткевіча са спасылкай на псалму Давіда, ды выкананы пісьменнікам у лірніцкай манеры, хаця і пад цымбалы. Саўндтрэк да фільма «Жыццё ды ўзнясенне Юрася Братчыка» напісаў кампазітар Алег Каравайчук, ураджэнец Кіева, і ён таксама, дарэчы, зняўся ў эпізодзе. Ад пачатку 60-х да 90-х канцэрты Каравайчука забараняліся, а творы канфіскоўваліся…»

У Маскве памерла мастацтвазнаўца, якую кахаў Караткевіч. Яна пакінула дарагую калекцыю ў спадчыну Пуціну

Латушка: Калі быў міністрам культуры, хацеў зняць фільм «Каласы пад сярпом тваім». Ідэю адхіліў Макей

«Дзікае паляванне караля Стаха» — пераможца Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Пасля 2020-га з оперы прыбралі рэпліку «Раман, выходзь!»

Гігін прызнаўся, што «Каласы пад сярпом тваім» выключылі са школьнай праграмы з яго ініцыятывы

Nashaniva.com