Грамадства1717

Гігін прызнаўся, што «Каласы пад сярпом тваім» выключылі са школьнай праграмы з яго ініцыятывы

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін лічыць, што знакаміты раман Уладзіміра Караткевіча не спрыяе фарміраванню ў школьнікаў гістарычнай памяці, якая патрэбна ўладам. Паразважаў ён і пра творы іншых аўтараў.

Вадзім Гігін Вадим Гигин Vadim Gigin
Вадзім Гігін. Скрын відэа БТ

«Шмат выдуманага»

Вядомы прапагандыст Вадзім Гігін у перадачы «Скажинемолчи» на БТ сярод іншага распавёў, як спрычыніўся да зменаў у школьную праграму па літаратуры.

На пытанне пра выключэнне з праграмы рамана «Каласы пад сярпом тваім» Вадзім Гігін адказаў:

«Гэта была мая ініцыятыва. Я даваў справаздачу аб гэтым на радзе па гістарычнай палітыцы. Гэта цікавы раман нашага выбітнага класіка Уладзіміра Караткевіча. Але школьная праграма — гэта фарміраванне пэўнай гістарычнай памяці».

Раней гэты раман праходзілі ў 11-м класе, але з гэтага года яго прыбралі з праграмы. У ім расказваецца пра час перад паўстаннем 1863 года, а сярод гістарычных персанажаў згадваюцца Кастусь Каліноўскі і Тарас Шаўчэнка.

На погляд Гігіна, Караткевіч скажона прадставіў падзеі ў мастацкім творы:

«Там вельмі шмат выдуманага, розныя гістарычныя персанажы паказаныя ва ўспрыняцці нашага выбітнага пісьменніка, але не так, як яны прадстаюць з гістарычных дакументаў».

Цяпер раман «Каласы пад сярпом тваім» у школьнай праграме заменены на «Чорны замак Альшанскі». У апошнім, як патлумачыў Гігін, «няма вось гэтых гістарычных перакосаў».

Прапагандыст мяркуе, што Караткевіч шмат у чым ідэалагізаваў вобраз Каліноўскага.

«Бо шмат хто з нашых суайчыннікаў ведае Каліноўскага не як гістарычнага персанажа, а як чалавека, які выйшаў [з твораў Караткевіча]. І тут не столькі «Каласы пад сярпом тваім», ёсць і п'еса ў Караткевіча [»Кастусь Каліноўскі]».

«Разумееце, літаратура, гісторыя, тое, як мы выкладаем у школе, гэта пэўная праграма выхавання грамадзяніна. І мы расстаўляем акцэнты на тых літаратурных творах, якія выконваюць гэту задачу — выхаванне грамадзяніна нашай Рэспублікі Беларусь. Мы замянілі адзін раман Караткевіча на другі твор выбітнага пісьменніка»,

— дадаў Гігін.

«Не трэба ствараць фэйкі»

Падчас размовы згадалі «Архіпелаг ГУЛАГ» Салжаніцына. Ці трэба яго цяпер вывучаць у школе? Гігін заўважыў, што «гэта трэба абмяркоўваць». 

«Я не пагаджуся з тымі крытыкамі, якія абвінавачваюць Салжаніцына ў татальнай фальсіфікацыі. Чалавек гэта прайшоў. Чалавек апісвае тое, што бачыў. Шмат чаго з таго, што ён не бачыў, чуў ад іншых ці ведае па дакументах. Безумоўна, гэта гістарычны і літаратурны помнік свайго часу. Гэта кнігі, так ці інакш паўплывала на мільёны людзей не толькі на тэрыторыі Саваецкага Саюза.

Нам гэта можа падабацца ці не, але гэта яркая, унікальная зʼява, як і фігура самога Аляксандра Ісаевіча Салжаніцына. Роўна таксама і «Каласы пад сярпом тваім» — гэта, безумоўна, буйны твор нашага выбітнага класіка. Ніхто яго, барані Божа, не забараняе».

Ён удакладніў, што, калі нейкі раман выключаецца са школьнай праграмы, гэта не значыць, што ён забаронены.

Як ставіцца да Быкава?

Гігін закрануў і Васіля Быкава.

«Колькі коп'яў зламана з нагоды Васіля Быкава. У наступным годзе — 100-годдзе гэтага выбітнага класіка. І які ўрок нам усім даў прэзідэнт 1 верасня мінулага года, калі загаварыў пра Быкава? Быкава, якога праціўнікі нашай дзяржаўнасці, праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі, праціўнікі нашага ладу падаюць толькі з пазіцый яго палітычных поглядаў, яго ідэалагічных поглядаў, прычым апошняй стадыі жыцця.

Для іх Быкаў важны не як вялікі пісьменнік, не як Герой Сацыялістычнай працы. Гэта вялікі пісьменнік-экзістэнцыяліст свайго часу. «Сотнікаў» — гэта твор, які не мае роўных у сусветнай літаратуры. І ён не адзіны. Гэта і «Альпійская балада». Мы можам бясконца пералічваць.

Але для іх Быкаў важны не гэтым. А як паплечнік, як яны думаюць, Зянона Пазняка. А гэта ж прыніжае вялікага класіка нашай літаратуры»

Чытайце яшчэ:

Гігін прапанаваў адзначыць угодкі віцебскага бунту, падчас якога забілі Язафата Кунцэвіча

«Экстрэмісцкую» літаратуру ў Беларусі будуць выдаваць пасля спецдазволу

«Каласы пад сярпом тваім» прыбралі са школьнай праграмы

Уладзімір Караткевіч. Сакрэты культавага пісьменніка

Каментары17

  • Необразованный
    09.11.2023
    У лукашистов вся историческая память связана только с кремлем. Нет кремля , значит и памяти нет
  • maple
    09.11.2023
    Личность Калиновского как кость в горле у русскомирных
  • Змагар
    09.11.2023
    Гэта ні што іншае як звычайны фашызм! У гітлераўскай Нямеччыне таксама забаранялі няўгодную літаратуры і нават урачыста спальвалі кнігі на плошчах. Перамаглі фашызм - пераможам і лукашызм!

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →