Маладога прадпрымальніка затрымалі за каментары ў тэлеграме. Ён даўно выдаліў іх, але гэта не дапамагло

Затрыманне адбылося тыдзень таму, але губазікаўцы паказалі Кірыла Чалядзінскага толькі зараз.

18.06.2024 / 00:44

Кірыл Чалядзінскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Затрыманага зваць Кірыл Чалядзінскі. Яму 35 гадоў, ён мінчук. Мужчына мае невялікі бізнэс — гандлюе гадзіннікамі. У Кірыла ёсць жонка і дзіця.

Кірыла затрымалі троху больш каля тыдня таму — ён быў анлайн у тэлеграме і «Укантакце» яшчэ 9 чэрвеня. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у тэлеграм-чатах. Вядома, што ён іх выдаліў, прычым даволі даўно, але, імаверна, яны захаваліся ў «архівах» ГУБАЗіКа.

Акаўнт Чалядзінскага ў тэлеграме зусім не абаронены — там стаіць ягонае фота, і ён прывязаны да ўласнага беларускага нумару тэлефона. 

На жаль, калі вы каментавалі нешта з неабароненага тэлеграм-акаўнта або з уласнага акаўнта ў сацсетках, то не існуе спосабу, каб стоадсоткава абараніцца ад затрымання. Можна толькі зменшыць рызыку: напрыклад, выдаліць каментары ў тэлеграме і перастварыць акаўнт, пачысціць сацсеткі і лайкі ў іх ці зрабіць вашы новыя акаўнты ананімнымі.

Але звесткі застануцца ў архівах спецслужбаў і адмысловых ботах, а выдаліць іх адтуль немагчыма.

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Гамельчука Паўла судзяць за каментары ў тэлеграме, хоць ён выдаліў акаўнт за тры гады да затрымання

Nashaniva.com