Грамадства77

Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту»

Нядаўна ГУБАЗіК паказаў хлопца, якога затрымалі пасля таго, як ён напісаў да іх у бот. Былі і іншыя такія выпадкі. Расказваем, якімі ботамі карыстаюцца сілавікі і чаму не варта пісаць туды з вашых акаўнтаў (як і ў боты кшталту «Вока Бога»).

Кантактны бот ГУБАЗіК

У відэа пра затрыманага хлопца, які сам напісаў сілавікам дзеля жарту, губазікаўцы паказалі, як выглядае іхні кантактны бот з іхняга боку.

Выгляд паведамлення ў кантактным боце ГУБАЗіК

Бот адразу атрымлівае як імя і нік карыстальніка, гэтак і ID акаўнта. То-бок калі вы туды пішаце, то аддаяце ID — важны параметр, які можа выкарыстоўвацца для дэананімізацыі акаўнта. Пра тое, як знаходзяць карыстальнікаў па ID, мы пісалі ў вялікім гайдзе па дэананімізацыі карыстальнікаў у Telegram.

Пры гэтым ID не дае нічога, калі акаўнт абаронены і чалавек выконвае правілы бяспекі — не ўступае ў адкрытыя чаты, не піша з яго знаёмым з рэальнага жыцця, а акаўнт зарэгістраваны на замежны або віртуальны нумар.

Знайсці вас могуць і па юзернэйме, калі ён супадае з імем карыстальніка нейкага з вашых сапраўдных акаўнтаў.

Агулам, пісанне ў бот «дзеля жарту» не вартае — вы проста прыцягваеце лішнюю ўвагу да сябе і гэта павысіць рызыкі вашай дэананімізацыі.

Бот «Магніт»

Боту «Магніт» мы прысвячалі асобны артыкул. Яго запускалі ў некаторых затрыманых, да якіх прыходзілі з аблавамі. Вось як выглядае інфармацыя, якую выдае бот:

«Выдача» тэлеграм-бота «Магніт»

Хутчэй за ўсё, ён збірае ID карыстальніка тэлеграма, нік, ягонае «бачнае» імя і імя пры рэгістрацыі ў боце. Імаверна, гэта робіцца для таго, каб унесці яго ў нейкую ўнутраную сістэму, якую ГУБАЗіК пасля выкарыстоўвае для дэананімізацыі карыстальнікаў і пошуку іхняй актыўнасці ў тэлеграме.

Невядома, ці працуе і выкарыстоўваецца гэты бот цяпер, але губазікаўцы могуць стварыць ягоныя аналагі. Сэнс адзін — аніякі тэлеграм-бот ГУБАЗіКа не выдасць пра вас тых звестак, якіх вы самі пра сябе не пакінулі.

Бот «Вока Бога» і ягоныя аналагі

Лога бота «Вока Бога». Фота: eyeofgod.mobi

Такія боты збіраюць інфармацыю з розных базаў звестак і пасля выдаюць яе тым, хто аплаціў падпіску. Але з «Вокам Бога» ёсць нюанс (як і з некаторымі іншымі ботамі такога кшталту).

Для актывацыі бота ён просіць у вас «аддаць» яму ваш тэлефонны нумар. Гэты нумар пасля ён выводзіць у выдачы ўсім ахвотным, у якіх ёсць падпіска на бот — пасля таго, як ваша падпіска скончыцца або вы выдаліце акаўнт.

Таксама ён збірае email-адрасы, якія вы ўводзіце пры аплаце бота, і выводзіць іх такім жа чынам. Збірае ён і вашу прыкладную лакалізацыю.

То-бок значная частка базы бота — гэта звесткі, якія туды перадалі самі ж карыстальнікі. За гэта «Вока бога» шмат хто не любіць, як і за супрацу з расійскімі (і, імаверна, беларускімі) сілавымі структурамі.

Таму, калі вы актывуеце бот, трэба быць пэўным, што ваш акаўнт добра абаронены і вы выкарыстоўваеце віртуальны або замежны нумар (пажадана, не ваш асабісты). Падчас аплаты абірайце выдуманы e-mail.

Выснова простая — не дражніце звера. Нават калі вы створыце асобны добра абаронены акаўнт і «дзеля жарту» напішаце штосьці ў боты ГУБАЗіК — гэта не мае сэнсу. Невядома, дзе пасля можа «вылезці» ваш лічбавы след. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Хакер
    27.09.2023
    Видно статью составлял грамотный человек,а не то ,что раньше: "напишите ,вас найдут".
  • Ясненька
    27.09.2023
    Хутка ў тэлеграме застануцца адны мянты і будуць лавіць адзін аднаго.
  • mikola
    27.09.2023
    Jakija *BOTY*....? Ni boty a *BUTY*.....

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд2

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

Памёр былы рэгіянальны начальнік КДБ Іван Корж12

У Хойніцкім раёне воўк напаў на вартаўніка, а потым на міліцыянераў, якія прыехалі на выклік1

Арыштавалі маёмасць уласніка кампаніі па вырабу надмагілляў. Ён падмануў сотні беларусаў на мільёны рублёў

У доме на праспекце Незалежнасці знайшлі таемны пакой1

Наступствы ДТЗ у Лідскім раёне з чатырма загінулымі: кіроўцу затрымалі

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд2

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд

Галоўнае
Усе навіны →