У Добрушы патануў 15-гадовы падлетак

Кампанія з двух непаўналетніх хлопцаў і трох дзяўчат адпачывала на неабсталяваным для купання беразе ракі Харапуць. Для аднаго з іх гэты адпачынак скончыўся трагічна, паведаміў Следчы камітэт.

19.06.2024 / 22:37

Скрыншот з відэа

Каля 16:30 гадзін двое хлопцаў вырашылі выкупацца. Цячэнне вынесла 15-гадовага падлетка на сярэдзіну хуткаплыннай ракі, і там ён сышоў пад ваду.

Прыкладна праз тры гадзіны пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі АСВОДу дасталі з вады цела хлопчыка.

На Піншчыне патануў у сажалцы васьмігадовы хлопчык

У Жлобіне патанулі двое падлеткаў

«Прыехала з сябрамі сустрэць світанак на беразе Дзвіны». Пад Віцебскам навучэнка каледжа патанула, спрабуючы выратаваць сяброўку

На байкерскім фестывалі ў Полацкім раёне патануў мужчына

Nashaniva.com