Следчы камітэт паведаміў, што ў жлобінскім Карпілаўскім возеры патанулі два падлеткі 14 і 15 гадоў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння вечарам кампанія падлеткаў адпачывала на беразе возера. Нягледзячы на забарону купання ў вадаёме, двое з іх вырашылі паплаваць, але не разлічылі сілы і патанулі.
Целы хлопцаў дасталі з вады супрацоўнікі АСВОД.
Каментары