Пагранкамітэт заявіў аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў на беларускай мяжы
«На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем, уключаючы «Брэдлі», HIMARS, гаўбіцы М777», — пералічвае ДПК.
20.06.2024 / 13:20
Фота: Дзяржаўны памежны камітэт
Памежны камітэт заявіў аб недапушчальнасці «правакацый на ўкраінска-беларускай мяжы»
«Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага пагранічнага атрада Дзяржпагранслужбы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны», — заявіў Памежны камітэт.
«На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: МТЛБ, БМП, уключаючы амерыканскія «Брэдлі», рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі «Гепард» нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паражэння», — пералічвае ДПК.
Заяўляецца, што памежная служба на мяжы з Украінай нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме і сумесна з Мінабароны рэагуе на змяненне абстаноўкі шляхам павелічэння шчыльнасці прыкрыцця дзяржаўнай граніцы, у тым ліку за кошт магчымасцей аснашчаных сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай манеўраных груп паўднёвага напрамку.
«Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па разведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай граніцы. Дзеянні па гарантаванні пагранічнай бяспекі ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з часткамі і злучэннямі Узброеных сіл і накіраваны на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на граніцы і папярэджанне правакацый. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб'ектамі гарантавання нацыянальнай бяспекі», — заключае ДПК.
«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай
Калі Беларусь уступіць у вайну з Украінай, войскі NATO наўпрост умяшаюцца ў канфлікт — La Repubblica