Калі Беларусь уступіць у вайну з Украінай, войскі NATO наўпрост умяшаюцца ў канфлікт — La Repubblica
У NATO неафіцыйна агучылі дзве чырвоныя лініі.
Прадстаўнікі NATO ў неафіцыйнай форме і канфідэнцыйна агучылі дзве чырвоныя лініі, якія аддзяляюць альянс ад прамога ўмяшання ў вайну ва Украіне.
Адна з чырвоных ліній звязаная з Беларуссю, піша Rzeczpospolita са спасылкай на La Repubblica.
Крыніцы выдання адзначаюць, што мяжа з Расіяй занадта доўгая, і ўкраінскія войскі ўжо не могуць яе ў поўнай меры кантраляваць. З-за гэтага ўзнікае пагроза прарыву расійскага войска ў калідор паміж Беларуссю і Украінай з мэтай новага наступу на Кіеў.
У гэтым выпадку Мінск будзе наўпрост уцягнуты ў канфлікт, паколькі вайсковыя базы на тэрыторыі Беларусі будуць жыццёва важныя для расейскага войска. Такое развіццё падзей можа стаць прычынай для ўмяшання войскаў НАТА ў канфлікт.
Другая чырвоная лінія звязаная з расійскай вайсковай правакацыяй супраць краін Балтыі ці Польшчы, а таксама магчымай непасрэднай агрэсіі супраць Малдовы. У NATO мяркуюць, што Расея можа стварыць напружанасць у адной з краін для праверкі рэагавання альянсу. І NATO не збіраецца мірыцца з такімі правакацыямі.
Крыніцы La Repubblica называюць аналагічныя сцэнары гіпатэтычнымі, але пры гэтым рэальнымі. Таму NATO сістэматычна ўзмацняе сваю прысутнасць у краінах усходняга флангу.
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
У Белым доме заявілі, што дапамога ЗША дазволіць Украіне пачаць новы контрнаступ у 2025 годзе
Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе
Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны
Сталі вядомыя падрабязнасці пра загінулага светлагорца, які ваяваў у ПВК «Вагнер»
Каментары
Ён подлы "ваен". Заўсёды ваюе з-за спіны.
Нaрабіў ён шмат зла за сваё жыццё.