Гледачам забаранілі праносіць лукашэнкаўскія сцягі на матчы Уімблдонскага турніру

Дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі Беларусі разам з расійскімі забаранілі праносіць на Уімблдонскі тэнісны турнір, паведамілі арганізатары спаборніцтваў. 

25.06.2024 / 20:03

Фота: Oleg Gapeenko / vecteezy.com

«Сцягі Расіі і Беларусі забаронена праносіць на турнір. Гасцям, якія паспрабуюць пранесці сцягі, дадуць магчымасць пакінуць іх у камеры захоўвання або здаць каля брамы», — паведамілі арганізатары.

Уімблдон — другі ў сезоне турнір Вялікага шлема, які праходзіць на травяных кортах у прыгарадзе Лондана з 1 па 14 ліпеня. З 2023 года беларускія і расійскія тэнісісты маюць права выступаць на ім толькі пры ўмове падпісання дэкларацыі аб нейтралітэце, а ў 2022-м іх увогуле на яго не дапусцілі.

Сёлета Беларусь на Уімблдоне будуць прадстаўляць Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Ірына Шымановіч, Аляксандра Сасновіч і Ілья Івашка. Прызавы фонд спаборніцтваў складзе рэкордныя 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. 

На «Беларусь-1» назвалі рашэнне Сабаленкі не ўдзельнічаць у Алімпіядзе недальнабачным

Расійская тэнісістка ўсяго за паўдня справілася выбіць з турніра ў Берліне дзвюх вядомых беларусак

Чаму Арына Сабаленка адмовілася выступіць на Алімпіядзе ў Парыжы?

Сабаленка афіцыйна перастала быць другой ракеткай свету

Nashaniva.com