Расійская тэнісістка ўсяго за паўдня справілася выбіць з турніра ў Берліне дзвюх вядомых беларусак
З-за шматлікіх траўмаў гульцоў і дажджоў на жаночым тэнісным турніры ў Берліне давялося не раз карэктаваць расклад, таму расіянка Ганна Калінская выйшла на корт у адзін дзень двойчы. І ў выніку выбіла з турніра за адзін дзень спачатку Арыну Сабаленку, а пасля і Вікторыю Азаранку.
Праўда, перамога ў матчы з Сабаленкай не была паўнавартаснай, бо беларуская тэнісістка сама адмовілася ад барацьбы, спаслаўшыся на стан здароўя, калі прайгравала ў першым сэце 1:5.
З Азаранкай жа Ганна Калінская правяла поўны матч і перайграла яе ў трох сэтах: 1:6, 7:6 (7:3), 1:6. Матч працягваўся 2 гадзіны 10 хвілін.
Паколькі гэта быў ужо паўфінал, то расіянка выйшла ў фінал, дзе сустрэнецца з пераможцай другога паўфінала, які згуляюць паміж сабой амерыканкі Коры Гаўф і Джэсіка Пегула.
Каментары