Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА
Скончыліся матчы ў групе D.
25.06.2024 / 20:55
Фота: Petr David Josek / AP
Францыя і Польшча згулялі ўнічыю 1:1. Прычым каманды забілі адзін другому з пенальці. Вызначыліся і Мбапэ, і Левандоўскі. Але для палякаў матч нічога не вырашаў. Яны капітальна апошнія.
А вось Аўстрыя і Нідэрланды зладзілі вясёлую перастрэлку.
Спачатку ў свае вароты мяч адправіў нідэрландзец Мален. Затым Гакпа лік зраўняў — 1:1.
Потым нідэрландцы зноў атрымалі мяч у свае вароты. Гол запісалі на Шміта, але ў свае вароты падправіў Дэ Врэй. Затым Дэпай лік зраўняў, але Забітцэр вывеў Аўстрыю наперад — 3:2. Сенсацыя!
Аўстрыя выходзіць з першага месца, Францыя — другая, Нідэрланды — трэція.
Аўстрыя — 6, Францыя — 5, Нідэрланды — 4, Польшча — 1.
Аўстрыя ў 1/8 фіналу 2 ліпеня (22:00) згуляе з другой камандай групы F (Турцыя. Чэхія ці Грузія), Францыя 1 ліпеня (19:00) — з другім месцам групы Е (Бельгія, Украіна, Славакія, Румынія)
Нідэрланды з чатырма баламі выйшлі ў плэй-оф, але пакуль пачакаюць суперніка.
Сёння а 22-й пачнуцца матчы ў групе С: Англія — Славенія, Данія — Сербія.
Англія — 4, Данія — 2, Славенія — 2, Сербія — 1.
Італія здолела на апошняй хвіліне вырваць нічыю ў Харватыі ВІДЭА
«Атмасферу псуюць нямецкія законы». Беларусы на Еўра-2024 — у колькі абышлося і што здзівіла
Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА
Група, у якой максімальна ўсё заблытана. І здавалася б, пры чым тут КДБ?
Дзе цяпер самая сэксуальная фанатка ЧС па футболе ў Катары?