Група, у якой максімальна ўсё заблытана. І здавалася б, пры чым тут КДБ?
Усе каманды пасля двух тураў маюць па тры балы.
Зборная Бельгіі сёння перамагла Румынію 2:0 у заключным матчы другога тура.
На 2-й хвіліне першага тайма забіў Юры Тылеманс. А на 80-й хвіліне другога тайма — капітан і мозг каманды Кевін Дэ Бруйне, які здаўна носіць мянушку КДБ (Кевін Дэ Бруйне).
Таксама традыцыйна не залічылі гол Рамэлу Лукаку (афсайд, у матчы супраць Славакіі не залічылі два яго галы).
Усе чатыры каманды ў гэтай групе маюць па тры балы.
Румынія — 3 (розніца мячоў 3—2), Бельгія — 3 (2—1), Славакія 3 (2—2), Украіна — 3 (2—4).
У апошнім туры ў сераду згуляюць: Украіна — Бельгія і Румынія — Славакія. Пачатак а 19-й.
Заўтра, у нядзелю, на Еўра-2024 пачынаецца трэці тур.
Пройдуць два матчы ў групе А: Шатландыя — Венгрыя, Германія — Швейцарыя. Пачатак а 22-й.
Германія — 6, Швейцарыя — 4. Шатландыя — 1, Венгрыя — 0.
Група В: Іспанія — 6, Італія — 3, Албанія, Харватыя — 1.
24 чэрвеня (панядзелак, 22:00): Італія — Харватыя, Іспанія — Албанія.
Група D:
Францыя, Нідэрланды — 4, Аўстрыя — 3, Польшча — 0.
25 чэрвеня (аўторак, 19:00): Францыя — Польшча, Нідэрланды — Аўстрыя
Група С:
Англія — 4, Данія, Славенія — 2, Сербія — 1.
25 чэрвеня (аўторак, 22:00): Англія — Славенія, Данія — Сербія.
Група F
Партугалія — 6, Турцыя — 3, Грузія, Чэхія — 1.
26 чэрвеня (серада, 22:00): Грузія — Партугалія, Турцыя — Чэхія.
У 1/8 фіналу выходзяць па дзве лепшыя каманды з групы, а таксама 4 з 6, што зоймуць трэція месцы.
Пакуль сітуацыя такая.
Каментары