Столтэнберг: Расія не здатная на «значныя прарывы» ва Украіне

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг мяркуе, што расійскія войскі не здольныя на «значныя прарывы» на полі бою ва Украіне, у той час як Кіеў ударамі ўглыб тэрыторыі Расіі наносіць ёй значныя страты. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю агенцтву AFP.

27.06.2024 / 18:00

Енс Столтэнберг. Фота: Getty Image

Столтэнберг адзначыў, што Расія пачала чарговы наступ ва Украіне цягам вясны-лета, «але пакуль толькі з нязначнымі поспехамі».

«І ў нас няма ніякіх іншых прыкмет або прычын лічыць, што Расія мае магчымасці, сілы для значных прарываў», — дадаў ён.

Генеральны сакратар альянсу, аднак, перасцярог, што Расія, хутчэй за ўсё, «працягне прасоўвацца па лініі фронту» і наносіць авіяўдары па Украіне.

«Але мы бачым, што ўкраінцы змаглі ўтрымаць лінію фронту. Яны змаглі і далей наносіць цяжкія страты расійскім акупантам — як уздоўж лініі фронту, так і ўдарамі ўглыб расійскай тэрыторыі», — адзначыў Столтэнберг.

У маі, як вядома, Расія пачала новы наступ на поўначы Харкаўскай вобласці, а таксама ўзмацніла ціск на ўсходзе Украіны, карыстаючыся затрымкамі ў пастаўках УСУ заходняй зброі.

На Захадзе адзначалі, што расійскія войскі маюць пэўныя поспехі ў Данецкай вобласці, у прыватнасці ў раёне важнага горада Часаў Яр, але дазвол ЗША і іншых заходніх краін наносіць удары па расійскай тэрыторыі затармазіла прасоўванне на Харкаўшчыне.

Жахлівыя ФОТА з Часавага Яру. Так выглядае гэты горад, за які цяпер ідуць баі

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

У Расіі расказалі, як вырашаюць праблему з мігрантамі — іх адпраўляюць на вайну ва Украіну

Nashaniva.com