«Побач ляжаў мяшок з дзіркай». У Смаргоні цудам уратаваўся сабака, якога хацелі ўтапіць

Учора раніцай жыхарка Смаргоні, праходзячы каля вадаёма на завулку Вілейскім, убачыла на паверхні вады знясіленага сабаку. Ён быў не ў стане нават падняць галаву.

27.06.2024 / 21:51

Дабрацца самастойна да жывёліны спагадлівая жанчына не змагла, але паведаміла пра тое, што здарылася, ратавальнікам. Тыя дасталі сабаку на бераг і перадалі мясцовым валанцёрам для ператрымкі.

Як пазней расказалі відавочцы, побач з сабакам ляжаў мяшок з дзіркай. Верагодна, жывёліна прагрызла гэтую дзірку і цудам выкараскалася праз яе.

У Гродзенскім заапарку паказалі, як выгульваюць выратаванае казуляня ВІДЭА

Памёр сабака Вася. Ён служыў з украінскімі вайскоўцамі і адгрыз сабе лапу, каб вярнуцца да іх

Выконвае каманды і любіць «прычоскі». Пад Магілёвам жыве ягня, якое лічыць сябе сабакам

Nashaniva.com