Памёр сабака Вася. Ён служыў з украінскімі вайскоўцамі і адгрыз сабе лапу, каб вярнуцца да іх
Яму зрабілі пратэзаванне. На жаль, сэрца сабакі не вытрымала.
Ва Украіне з-за цяжкой хваробы памёр сабака Вася. З 2016 года ён служыў з украінскімі вайскоўцамі на Данбасе, трапіў у пастку, адгрыз сабе лапу, каб выбрацца з яе, піша «Настоящее время».
«Чацвераногі воін прайшоў працяглую рэабілітацыю ў Польшчы, дзе яму зрабілі пратэзаванне. На жаль, сэрца сабакі не вытрымала — ён памёр ад цяжкай хваробы», — сказана ў паведамленні.
Гаспадыня Васі (парода кане-корса) Анастасія Завяруха казала, што яе муж Раман знайшоў сабаку на вуліцы. Паводле яе слоў, папярэдні гаспадар «хацеў павесіць» сабаку.
Помер український пес-розвідник Вася, який відгриз собі лапу, аби втекти з полону окупантів
Чотирилапий воїн проходив довгу реабілітацію у Польщі, де йому зробили протезування. На жаль, серце песика не витримало - він помер від важкої хвороби.
Анастасія Заверуха pic.twitter.com/ulzDZBS4yZ
З 2016 года Раман разам з Васем далучыліся да шэрагаў Узброеных сіл Украіны, служылі ў 503-м асобным батальёне марской пяхоты, які займаўся разведкай.
У лістападзе 2021-га Вася знік у раёне Мар'інкі Данецкай вобласці. Вайскоўцы шукалі сабаку з дапамогай дронаў. Аказалася, што сабака трапіў у пастку, заблытаўся ў провадзе каля лініі размежавання.
«Вася вярнуўся сам. Ён адгрыз адну лапу і прыпоўз да сваіх, у яго шыя таксама была парваная», — распавядала гаспадыня сабакі.
Васю зрабілі аперацыю ў Польшчы, там жа яму вырабілі пратэз. Пасля курсу рэабілітацыі ён вярнуўся ва Украіну да сваіх гаспадароў.
-
Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі
-
Аліеў зноў рэзка прайшоўся па Расіі за збіты самалёт: Мы патрабуем чалавечых паводзін
-
Расіянін вяртаўся на вайну з пахавання бацькі, забітага на той жа вайне ва Украіне, і загінуў у ДТЗ якраз каля помніка вайскоўцам
Каментары