Качанава звадзіла Мацвіенку ў Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у Полацку ФОТЫ
Топ-чыноўніц суправаджаў кіраўнік БПЦ Веніямін.
28.06.2024 / 09:08
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка ў рамках XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўсклалі вянок і кветкі да помніка вызвалення Полацка, а таксама наведалі Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр, піша БелТА.
Экскурсія старшыняў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі ў знакамітую Полацкую абіцель пачалася з сустрэчы з настаяцельніцай манастыра ігуменняй Еўдакіяй і сёстрамі, насельніцамі манастыра.
У Крыжаўзвіжанскім саборы Наталля Качанава і Валянціна Мацвіенка прыклаліся да святочнага абраза і Крыжа прападобнай Еўфрасінні.
Затым для гасцей быў праведзены невялікі канцэрт. Хор сясцёр манастыра выканаў царкоўныя спевы. Таксама Наталля Качанава і Валянціна Мацвіенка наведалі Спаса-Праабражэнскі храм Полацкай абіцелі.
Чалы: Асабліва трывожна за Наталлю Качанаву
Заткне за пояс Качанаву — як польскі перабежчык Шміт хваліць Лукашэнку
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку