Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
У сустрэчы таксама бралі ўдзел члены прэзідыума і Савета старэйшын Савета Рэспублікі, піша БелТА.
«Як правільна сказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, мы сталі касмічнай дзяржавай. Але казаць, што мы зусім не займаліся космасам, было б няправільна. Мы многае рабілі для космасу, сярод касманаўтаў былі нашы землякі, і мы гэтым вельмі ганарымся», — адзначыла Наталля Качанава.
«Але ў гісторыі суверэннай, незалежнай Беларусі вы — першая, хто пакарыў космас, — дапоўніла спікер. — І я падумала: вось што важна, што наша краіна, у якой жывуць такія выдатныя людзі, дасягнула такога ўзроўню ў сваім развіцці. Калі нашы людзі заваёўваюць космас, нашы маладыя, прыгожыя дзяўчаты».
«Мне вельмі прыемна знаходзіцца сёння тут. Для мяне гэта сапраўды вялікі гонар. Я буду рада падзяліцца сваімі ўражаннямі, — распавяла Марына Васілеўская. — Падрыхтоўка была нялёгкай — прыкладна 8 месяцаў яна праходзіла. Касмічная тэма для мяне была новай, але вельмі цікавай. З дзяцінства я марыла быць настаўнікам. Я люблю людзей, камунікацыі. Пра гэта я марыла, але пра космас не думала ніколі. Здавалася гэта нейкім нерэальным. І калі я пайшла працаваць у «Белавія», я там сябе знайшла, адчувала сябе як у сваёй талерцы».
«Думкі матэрыяльныя. Калі ты думаеш пра добрае, калі ты хочаш нешта рабіць на карысць сваёй краіны — усё атрымаецца. Я прайшла ўсе этапы падрыхтоўкі, медыцынскае абследаванне было вельмі сур'ёзнае. Я ўдзячная бацькам за такія гены і здароўе. Я вяду здаровы лад жыцця і стараюся заўсёды займацца спортам».
Марына Васілеўская падкрэсліла, што космас яе пакарыў.
«У нас была вельмі добрая каманда, вельмі добрыя касманаўты. Мы пасябравалі, — дапоўніла яна. — Я вельмі рада, што мне было добра на ўсіх этапах».
-
«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе
-
«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ
-
Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў
Каментары